Робі Уільямс узяў шэфства над сваёй былой школай

Брытанскі поп-спявак Робі Уільямс вырашыў падтрымаць вучняў сваёй былой школы ў Сток-на-Трэнтэ (графства Стафордшыр), паведамляе Digital Spy. Навучэнцы St. Margaret Ward Catholic School and Arts College, якія дасягнуць найбольшых поспехаў у вучобе і "пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў", атрымаюць ад музыкі адмысловыя імянныя сертыфікаты з персанальнымі пажаданнямі.

У цяперашні час 34-гадовы Уільямс пражывае ў Лос-Анджэлесе, дзе працуе над сваім новым альбомам. Нядаўна спявак захапіўся НЛА і нават падрыхтаваў радыёперадачу аб паранармальных з'явах. Акрамя таго, ён сцвярджае, што яго студыю ў Лос-Анджэлесе наведвалі іншапланецяне, калі ён тамака пісаў песню "Arizona", прысвечаную выкраданню людзей іншапланецянамі.

Фота: www.lifemusic.ru