"Росграніца" праверыць мытныя пункты пропуску ў Казахстане і Беларусі
Камісія Мытнага саюза даручыла Федэральнаму агенцтву па ўладкаванні дзяржаўнай мяжы Расіі ("Росграніца") правесці праверку мытных пунктаў пропуску, змешчаных на мяжы Казахстана і Беларусі з іншымі краінамі. Праверкі сумесна з казахстанскімі і беларускімі экспертамі будуць праведзеныя ў сакавіку. Падчас абследаванняў эксперты "Росграніцы" прааналізуюць стан тэхнічнага абсталявання, тэхнічных і тэхналагічных магчымасцяў, апаратнага і праграмнага забеспячэння пунктаў пропуску, адзначае "Інтэрфакс".
Паводле зацверджанага ў верасні 2009 года плану, мытнае афармленне тавараў, якія прыходзяць з Беларусі і Казахстана ў Расію, будзе адменена з 1 ліпеня 2010 года пры ўмове ўвядзення ў дзеянне адзінага Мытнага кодэксу.