Рост коштаў на сыравіну небяспечны для сусветнай эканомікі

Міністры фінансаў краін G-8 падчас сустрэч у японскім Осака заявілі, што рост цэнаў на прадукты і паліва сталі большай небяспекай для сусветнай эканомікі, чым крэдытны крызіс, паведамляе Bloomberg. У сумеснай заяве міністраў, апублікаваным пасля сустрэчы, адзначаецца, што рызыка для росту глабальнай эканомікі захоўваецца на фоне "сур'ёзных цяжкасцяў" і высокіх коштаў на сыравіну. Міністр фінансаў ЗША Генры Полсан і яго калега з Францыі Крысцін Ларардэ выказаліся за ўмацаванне долара, якое можа дапамагчы стрымліванню коштаў. Паводле Полсана, у эканомікі ЗША ёсць надзейныя доўгатэрміновыя асновы, якія адаб'юцца на валюце гэтай краіны. Ён прызнаў, што магчымае далейшае паніжэнне коштаў на жылую нерухомасць і ўзрушэнні на фінансавых рынках яшчэ ўяўляюць сур'ёзную пагрозу, але падкрэсліў, што ў апошнія месяцы рынкавыя ўмовы прыкметна палепшыліся. Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын назваў слабасць даляра ЗША асноўным чыннікам высокіх коштаў на нафту, якія 6 чэрвеня дасягнулі рэкорднай адзнакі ў $139,12 за барэль, а па прагнозах Goldman Sachs Group Inc., неўзабаве ўздымуцца да ў $150 за барэль. Міністр фінансаў Італіі Джуліа Трамонці заклікаў урады краін G-8 да змагання са спекулянтамі нафтай. Міністры прынялі рашэнне даручыць Міжнароднаму валютным фонду правесці даследаванне і вызначыць, што хаваецца за высокімі коштамі на нафту.
Капітал