Віцэ-прэм'ер Касінец паставіў мінскім медыкам "пяцёрку" і "дзесятку"

Сёння раніцай мінскія бальніцы (2-ю, 6-ю і бальніцу хуткай дапамогі), дзе знаходзяцца пацярпелыя падчас начнога выбуху, наведаў віцэ-прэм'ер Аляксандр Касінец. Ён назваў працу медыкаў выдатнай.  Паводле словаў Касінца, "сістэма аховы здароўя спрацавала на пяць з плюсам па пяцібальнай шкале і на дзесятку па дзесяцібальнай".

Інтэрфакс