Рух "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" зноў паспрабуе легалізавацца

Ужо другі раз паспрабуе зарэгістравацца ў Мінюсце рух "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва". Устаноўчая канферэнцыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, лідэрам аргкамітэта якога з'яўляецца Віктар Гарбачоў, папярэдне прызначаная на 24-25 сакавіка.
Як адзначае "Белорусский партизан", пасля няўдалай спробы легалізацыі ў 2008 годзе, рух зарэгістраваўся ва Ўкраіне. Аднак неўзабаве Гарбачоў быў папярэджаны барысаўскай пракуратурай "за дзейнасць ад імя незарэгістравнай арганізацыі", пасля чаго вырашыў зноў паспрабаваць зарэгістраваць сваю структуру.