Руху “За Свабоду” не дазволілі ўсталяваць помнік ахвярам Лунненскага гета
Мастоўскі райвыканкам не дазволіў актывістам Руху “За Свабоду” ўсталяваць за свае сродкі ў мястэчку Лунна Мастоўскага раёна памятную шыльду на месцы былога гета. Старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксей Шафарэвіч спаслаўся на тое, што ў Лунне ўжо ёсць помнік ахвярам гета, а таму няма неабходнасці ў яшчэ адной памятнай шыльдзе. Прадстаўнік Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк патлумачыў сваю пазіцыю: “Цяпер памятны знак знаходзіцца абсалютна ўбаку ад месца трагедыі. Надпісы на ім на расійскай і габрэйскай мовах, нягледзячы на тое, што жыхары мястэчка размаўлялі і размаўляюць па-беларуску. Таму мы хацелі ўсталяваць новую шыльду па-беларуску і па-габрэйску. Цяпер мы рыхтуем новы зварот да старшыні райвыканкама, дзе падамо гістарычныя факты, пра якія мясцовыя ўлады могуць і не ведаць”.
Пытанне пра ўсталяванне беларускамоўнай шыльды на самім месцы гета паўстае не першы раз. Яшчэ ў 2004 г. дэпутаты Лунненскага сельсавету Валянціна Карповіч і Аляксандр Пудаўкін уздымалі гэтую праблему. І тады мясцовыя ўлады адмовілі дэпутатам ва ўсталяванні помніка.