Руіны сядзібаў Эдварда Вайніловіча ўключаны ў экскурсійны маршрут
Руіны сядзібаў арыстакрата Эдварда Вайніловіча сталі экскурсійным маршрутам. Ён уключае чатыры пункты - сённяшнія вёскі Капыльскага раёна, што захавалі памяць пра мецэната, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Гістарычную экскурсію будуць складаць не толькі аповеды экскурсаводаў, а таксама і тэатралізаваныя шоу. Вандроўкі па сядзібах распрацаваны Капыльскім краязнаўчым музеем і грамадскім аб'яднаннем "Адукацыя без межаў" не толькі з асветніцкай мэтай, але і каб звярнуць увагу на праблемы захавання помнікаў.
Нагадаем, 21 лістапада адзначаецца стогадовы юбілей касцёла святых Сымона і Алены, пабудаванага за кошт Эдварда Вайніловіча.