Руслан Салей правёў першы матч у сёлетнім розыгрышы Кубка Стэнлі

Беларускі абаронца "Каларада" хакеіст Руслан Салей правёў першы матч у сёлетнім розыгрышы Кубка Стэнлі. Праўда, яго каманда зазнала паразу ад "Сан-Хасэ" - 1:2. Салей правёў на лёдзе 21 хвіліну 54 секундаў (26 зменаў), ужыў 2 сілавыя прыёмы і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "0", адзначае БЕЛТА.