Рыхтуюцца важныя рашэнні ў рамках "саюзнай дзяржавы" - Лукашэнка

Беларусь і Расія ў бліжэйшы час прымуць шэраг важных рашэнняў у рамках "саюзнай дзяржавы". Паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, існуе такая дамоўленасць з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

На сустрэчы ў Мінску з дырэктарам ФСБ Расіі Аляксандрам Бортнікавым Лукашэнка заявіў, што "гэтыя рашэнні адчуюць грамадзяне нашых дзяржаваў", інфармуе "Інтэрфакс".