Рымашэўскі: Адзіная стратэгія не прывядзе да адзінага кандыдата
Сустрашыня аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі на сённяшняй сустрэчы прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта асабіста прысутнічаць не будзе. Прадстаўляць яго інтарэсы будзе адказны сакратар Дзяніс Садоўскі. У гутарцы з Еўрарадыё палітык патлумачыў сваю адсутнасць на сустрэчы паездкамі па рэгіянальных структурах і скептычным стаўленнем да плённасці такіх перамоваў.
Рымашэўскі: “Шчыра кажучы, я вельмі скептычна стаўлюся да плённасці гэтых усіх перамоваў. Безумоўна, там, магчыма, будзе падпісаны нейкі дакумент чарговы. Не ведаю, ці прасуне гэта неяк сітуацыю з адзіным кандыдатам. Пэўна, што не”.
На сустрэчы прэтэндэнты ў прэзідэнты плануюць абмеркаваць адзіную стратэгію дзеянняў падчас прэзідэнцкай кампаніі. Выпрацаваць яе Рымашэўскі лічыць цалкам рэальным.
Рымашэўскі: “Я лічу, што гэта цалкам рэальна – адзіная стратэгія. Першае: арганізацыя супольнага вылучэння прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у камісіі і назіральнікі. Другое: заклікаць людзей на плошчу ў адно і тое ж месца ў адзін і той жа час. Каб усе зарэгістраваныя кандыдаты гэта рабілі... Трэцяе: заклікаць еўрапейскую супольнасць, дэмакратычныя краіны не прызнаваць дзейсны рэжым легітымным у тым выпадку, калі Лукашэнка пойдзе на выбары. Бо ён не мае права балатавацца на бясконцы тэрмін”.
Сённяшняе паседжанне прэтэндэнтаў будзе закрытым – прэсу на яго не пускаюць. І пакуль не вядома, дзе яно пройдзе. Па звестках, менавіта сёння ў офіс грамадскай арганізацыі "Цэнтр па правах чалавека", дзе планавалася правесці сустрэчу, павінны прыйсці выпраўляць “праблемы з сігналізацыяй”.