Рынак "парнаграфіі для пажылых" перажывае бум у Японіі

Паводле паведамлення часопіса TIME, за апошняе дзесяцігоддзе ён вырас па ўсёй Японіі ў два разы. Пры тым, што Японія застаецца адной з самых несэксуальных краін прамыслова развітога свету. Ва ўсялякім разе, пра гэта сведчаць апытанні розных арганізацый – ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) і да вытворцы прэзерватываў Durex.

Рэжысёр кампаніі Ruby Руічы Кадавакі кажа, што японскае грамадства старэе, а таму будзе назірацца ўстойлівы рост попыту на спецыфічнае порна.

Паводле яго слоў, некалькі год таму, на світанку гэтага жанру, "спелымі" лічыліся актрысы трохі маладзей за 30, а зараз гэтае паняцце пашырэла і ахоплівае нават тых, хто старэй за 70".

На студыі лічаць, што перавага падобных фільмаў у тым, што яны доўга карыстаюцца попытам.

"Відэа для сталых з маладымі актрысамі добра прадаюцца толькі ў першыя тры месяца пасля выхаду, – тлумачыць Кадавакі, – у той час, калі фільмы з пажылымі акцёрамі карыстаюцца ўстойлівай, працяглай папулярнасцю і на працягу 10 гадоў могуць стаць бэстсэлерамі".

Акрамя таго, яны танней абыходзяцца. Папулярная маладая актрыса можа атрымліваць да 100 тыс. долараў за фільм, у то час як пажылым плацяць усяго 2 тысячы.

Варта адзначыць, што ў сакавіцкім дакладзе САЗ гаворыцца, што кожная чацвёртая японская пара за мінулы год не займалася любоўю, а 38% мужчын ва ўзросце за 50 зусім не займаюцца сэксам. Гэтыя лічбы прынята злучаць са стрэсамі, якія выклікае ў японцаў пастаянная праца.

У той жа час у краіне рэзка вырас попыт на парнаграфію – абарачэнне індустрыі відэа для дарослых дасягнула мільярда долараў. І жанр "порна для пажылых" апынуўся ў ліку тых, попыт на якія расце хутчэй за ўсё.

Фота: sustainablog.blogspot.com