С. Чалы: Пастановай №141 урад робіць так, каб МВФ адчуў лібералізацыю
Пастанова Міністэрства эканомікі № 141, што пачне дзейнічаць 28-29 кастрычніка, выклікала хвалю супярэчлівых трактовак. Спачатку эксперты казалі, што, адмяняючы абмежаванне гандлёвых надбавак, урад адпускае кошты на волю і ў бліжэйшы час яны паднімуцца на 30%. Але крыху пазней высветлілася, што “коштавая рэвалюцыя” адмяняецца, а ў коштаўтварэнні ўсё ж застаюцца рэгулюючыя механізмы. Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што Пастанова №141 нічога на сутнасці не змяняе, бо з’яўляецца чарговым крокам, прызначаным прадэманстраваць лібералізацыю эканомікі экспертам Міжнароднага валютнага фонда:
Сяргей Чалы: “Гэта пакуль рытуальныя рухі. Літаральна на апошнім тыдні колькі нашыя зрабілі, хаця і дастаткова касметычных рэчаў... Скарачэнне экалагічнай экспертызы па тэрміне — можа праводзіцца адначасова з абгрунтаваннем праекта. Па працоўных адносінах — зразумела, што нічога не адбылося, але прапанова аб пераходзе на безтэрміновыя кантракты, здаецца, падтрыманая.
Далі магчымасць незалежным прафсаюзам правесці мітынг. Яшчэ па лібералізацыі — адмянілі вось гэтыя гандлёвыя надбаўкі. Плюс яшчэ ўнясенне ў спіс прыватызацыі “Белтэлекама”. Гэта мы пакуль што авансы раздаем, насамрэч!”
Рэальны зрух у бок лібералізацыі эканамічнага клімата ў краіны адбыўся б, калі б разам з прыняццем Пастановы №141 быў адменены механізм абгрунтавання коштаў па таварах, кошты на якія дзяржавай не рэгулююцца.