Са шклоўскага завода газетнай паперы праз суд спаганяюць 2 мільярды
Праз суд спрабуе спагнаць унітарнае прадпрыемства "Беллесэкспарт" 2 мільярды рублёў (больш за 700 тысяч долараў) са шклоўскага завода газетнай паперы. Як паведамляе "Ежедневник", з 2008 года не былі аплачаныя пастаўкі леса. Ад таго часу з'явіліся і іншыя запазычанасці. "Але яны ніяк не хочуць плаціць. Гавораць, што грошай няма, прыкрываюцца "вярхамі", і ўсё", — кажа юрыст "Беллесэкспарту".
Нагадаем, завод газетнай паперы ў Шклове пачалі будаваць у 2005 годзе. Паводле задачы, пастаўленай кіраўніком дзяржавы, ужо ў 2008 годзе прадпрыемства мусіла на 100% забяспечыць патрэбы беларускіх СМІ ў газетнай паперы. Аднак дагэтуль завод не змог выйсці на праектную магутнасць і выпускаць якасную прадукцыю.