Сачыць за выбарамі будуць журналісты нават з Кітая і Венесуэлы

Для працы ў дзень выбараў у інфармацыйным цэнтры ўжо акрэдытавалася 1025 журналістаў. Сам інфармацыйны цэнтр размесціўся ў Палацы Рэспублікі і будзе працаваць суткі без перапынкаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага прэс-цэнтра Іван Сакалоўскі.
Іван Сакалоўскі: “Замежных сродкаў масавай інфармацыі прыбыло 670. З іх 420 замежных журналістаў атрымалі часовую акрэдытацыі ў нашым Міністэрстве замежных спраў, 250 — пастаянна акрэдытаваныя ў Беларусі. Апроч таго, акрэдытаваны 355 беларускіх СМІ. Такім чынам, усяго акрэдытавана 1025 журналістаў для асвятлення выбараў у нашым інфа-цэнтры”.

Што тычыцца геаграфіі, то, па словах Сакалоўскага, журналісты прыехалі з 50 краін свету. І гэта не толькі звыклыя ўжо СМІ з краін СНД, Еўропы і ЗША, але і Кітая ды Венесуэлы.