Сацыёлагі: Большасці беларусаў не патрэбныя дэмакратычныя свабоды
Яны іх не адчувалі і не могуць ацаніць.
Пра гэта гавораць дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага ў сакавіку-красавіку сёлета цэнтрам "Зеркало-Инфо".
Жыхарам Беларусі прапаноўвалася адказаць на тры пытанні: "Ці патрэбна Вам асабіста свабода мітынгаў і дэманстрацый?", "Ці патрэбна Вам асабіста свабода слова?" і "Ці патрэбна Вам асабіста свабода выезду за мяжу?".
Найменш запатрабаванай аказваецца свабода мітынгаў і дэманстрацый — у ёй у той ці іншай ступені мае патрэбу менш за палову апытаных гараджан і вяскоўцаў (46%). Пры гэтым 27% з іх адзначылі, што свабода мітынгаў, дэманстрацый ім "хутчэй патрэбна", і толькі 19% сказалі "пэўна патрэбна".
Тры чвэрці ці 76% рэспандэнтаў паказалі, што ў той ці іншай ступені маюць патрэбу ў свабодзе слова. Найбольш запатрабаванай сёння для беларусаў з'яўляецца свабода выезду за мяжу. 78% апытаных маюць патрэбу ў ёй. Кожны другі беларус (50%) "вельмі" хацеў бы выехаць за мяжу, інфармуе "Ежедневник".
Фота — bymedia.net