Сацыёлагі: Ва Ўкраіне да беларусаў найбольш высокі ўзровень талерантнасці
Беларусы ўвайшлі ў тройку этнічных груп, да якіх насельніцтва Ўкраіны мае найбольш высокі ўзровень талерантнасці. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, якое праводзіў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі на працягу 1994-2010 гадоў.
Высокі ўзровень талерантнасці насельніцтва Ўкраіны дэманструе да трох этнічных груп: украінамоўных украінцаў (96% насельніцтва не супраць, каб яны жылі ва Ўкраіне), рускамоўных украінцаў (94%), рускіх (85%), а таксама да беларусаў (76%) і габрэяў (63%). Нізкі ўзровень талерантнасці ўкраінцы дэманструюць да прадстаўнікоў экватарыяльнай расы — толькі 22% згодныя, каб яны жылі ў Украіне. Таксама можна назваць яшчэ 6 этнічных груп, да якіх узровень талерантнасці з'яўляецца ніжэй за 50%: немцы (38%), цыганы (37%), румыны (36%), канадцы (36%), амерыканцы (35%), французы (33%).