Садоўніку выпісалі прэмію за 28 гадоў працы без спазненняў

Валадар арабскага эмірата Дубай узнагародзіў пакістанскага садоўніка вялікай грашовай прэміяй за тое, што за ўсе 28 гадоў службы ён ні разу не спазніўся на працу.

63-гадовы Махамад Назіру атрымаў крыху больш за 13600 долараў. Столькі садоўнік зарабляе за чатыры гады. Дарэчы, за ўвесь час працы Назір толькі аднойчы браў адпачынак з-за хваробы, калі патрабавалася хірургічная аперацыя.

Reuters