Садоўскі: з 21 сакавіка пашыраецца спіс неўязных у ЕС
Краіны ЕС пашыраць на 19 чалавек "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, у яго патрапяць суддзі, якія караюць удзельнікаў акцыі 19 снежня.
Дэлегацыя аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Германіі. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Германіі за працу з Беларуссю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі.
Яна таксама паведаміла, што з панядзелка, 21 сакавіка, краіны Еўрасаюза пашыраць на 19 чалавек спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Перадусім, гэта закране суддзяў, якія выносілі прысуды палітзняволеным, абвінавачаным у масавых беспарадках 19 снежня, распавяла Зузана Шутц, паведамляе прэс-служба БХД.