Сакратарка Зэльцэра да дэпартацыі будзе знаходзіцца ў адзіночнай камеры

Грамадзянка Расіі Ўладлена Функ (Брускова) будзе дэпартаваная ў Расію 13 сакавіка. Пра гэта паведаміў яе адвакат Дзмітрый Гарачка. Нагадаем, 31-гадовая Функ сёння раніцай была вызваленая з гомельскай жаночай папраўчай калоніі, пасля чаго міліцыянты забралі яе ў ізалятар часавага ўтрымання.

Уладлена Функ, сакратар амерыканскага юрыста Эмануіла Зельцэра, і сам Зельцер былі затрыманыя ў Мінску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Мінскі гарадскі суд прызнаў іх вінаватымі ў выкарыстанні заведама лжывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж.

Грамадзянін ЗША Зельцэр быў прыгавораныя да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ — да аднаго года. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прыгаворы ў сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме.

Паводле слоў Дзмітрыя Гарачкі, які сустракаўся з Функ, яна "знаходзіцца ў лёгкім шоку" ад таго, што адбываецца. Да дэпартацыі расіянка будзе знаходзіцца ў адзіночнай камеры.

БелаПАН