Салей больш робіць выніковых перадачаў, чым забівае, Антоненка - наадварот

Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі Алег Антоненка і Руслан Салей у чарговы раз вызначыліся, зрабіўшы некалькі галявых перадачаў.  Салей набраў два асістэнцкіх балы ў пераможнай гульні “Флорыды” з “Айлендэрс” (лік - 3:0), на яго рахунку ўжо 10 галявых перадачаў і 2 закінутыя шайбы ў цяперашнім сезоне.

Антоненка зрабіў хет-трык ў пераможным матчы МВД супраць “Віцязя” – 7:3. Беларус закінуў адну шайбу і зрабіў дзве галявыя перадачы. Цяпер у актыве нашага суайчынніка 24 (14+10) ачкі ў сёлетнім першынстве Расіі.

Прессбол