Салей, Калюжны і Кальцоў згуляюць у чвэрцьфінальным матчы з Расіяй
Лідэры хакейнай зборнай Беларусі Руслан Салей, Аляксей Калюжны і капітан каманды Канстанцін Кальцоў, якія з-за траўм прапусцілі матч з Чэхіяй, сёння ў Берне выйдуць на лёд у чвэрцьфінальным паядынку з Расіяй. Нагадаем, гульня пачынаецца ў 17.15 па мінскім часе.
БЕЛТА адзначае, што ў афіцыйных матчах на чэмпіянатах свету зборнай Беларусі толькі аднойчы ўдалося перамагчы расіян — у 2000 годзе ў Санкт-Пецярбурзе беларусы выйгралі з лікам 1:0. Летась на чэмпіянаце свету наша каманда прайграла Расіі па булітах.
У сераду таксама адбудзецца чвэрцьфінальны матч Фінляндыя — ЗША. 7 траўня пройдуць яшчэ два матчы: Канада — Латвія, Швецыя — Чэхія.