"Салідарнасць" патрабуе вызвалення расіян затрыманых у Беларусі 19 снежня
Аб'яднаны расійскі дэмакратычны рух "Салідарнасць" падрыхтаваў заяву да МЗС Расіі з патрабаваннем дамагчыся вызвалення грамадзян Расіі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса і іх вяртання на Радзіму. У выпадку адмовы беларускіх улад вызваліць расіян, "Салідарнасць"
патрабуе ўвесці санкцыі супраць дзяржавы, якая дэманструе недружалюбнае
стаўленне да Расіі, непавагу да закона і правоў чалавека, што дазваляе
сабе фабрыкаваць крымінальныя справы супраць расійскіх суграмадзян, гаворыцца ў заяве.
"Дзеянні суддзяў Мінска, якія ўжо прадэманстравалі сваю прафесійную непрыдатнасць тым, што засудзілі цэлы шэраг людзей, якія наогул не прымалі ўдзел ў акцыі 19 снежня, судзілі іх без права выкліку сведак і адвакатаў - усё гэта пераконвае нас у тым, што ў Беларусі няма правасуддзя, а Іван і Арцём могуць быць прызнаны вінаватымі ў злачынствах, якія яны не здзяйснялі", - заяўляюць актывісты "Салідарнасці".
"Салідарнасць" нагадвае, што Гапонаву і Брэўсу афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ў масавых беспарадках і пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі 19 снежня.
30 снежня Гапонаў і Брэўс па патрабаванні МЗС Расіі былі выпушчаны з турмаў Беларусі, дзе яны знаходзіліся пад адміністрацыйным арыштам, нагадваюць актывісты салідарнасці. - "Аднак пазней Іван і Арцём былі паўторна арыштаваны, ім былі прад'яўлены абвінавачванні ўжо па крымінальных артыкулах. Такім чынам, патрабаванне расійскага МЗС адпусціць усіх грамадзян Расіі, арыштаваных у Беларусі, беларускімі ўладамі фактычна не выканана", - сцвярджаюць актывісты ў заяве.