Салігорская прадаўшчыца “дабавіла” да свайго заробку 5 тысяч долараў

На працягу двух гадоў адна з салігорскіх прадаўшчыц “завышала” сабе заробак прыкладна на 400 тысяч рублёў у месяц. Нястачу ў 10 мільёнаў 880 тысяч рублёў выявілі ў адной з секцый Гандлёвага Дома “Калінка”. У выніку праведзенага расследавання была выяўленая зладзейка – прадаўшчыца. Высветлілася, што яна брала грошы з касы з сакавіка 2005-га да чэрвеня 2007 года. Каб схаваць іх знікненне, жанчына завышала рэшту тавара падчас пераўліку.

Нядаўна яе збіраліся адправіць на павышэнне – на пасаду загадчыцы аддзелам. Але перад гэтым правялі комплексную праверку, у выніку якой і выявіліся яе махінацыі. Прадаўшчыцу звольнілі, суда яна чакае дома.

Жанчыне пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Страты Гандлёваму Дому яна пакуль не кампенсавала.

http://www.bulletinonline.org