Салігорская пракуратура працягвае праверку падзеяў 7 лістапада

Салігорская пракуратура працягвае праверку падзеяў 7 лістапада, калі ў горадзе на цэнтральнай плошчы прайшла моладзевая акцыя “Камунізм пад трыбунал”. Яна была разагнаная, а актывіста Івана Шылу збілі міліцыянты.  Шылу паведамілі, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу за “супраціў міліцыі”. Учора салігорскі актывіст Павел Батуеў атрымаў позву з пракуратуры, яго выклікаюць у якасці сведкі на 14 лістапада.

Вось што распавёў “Еўрарадыё” Батуеў пра магчымыя прычыны выкліку:

“Нумара крымінальнай справы не пазначана, нават пячаткі на позве няма, як гэта мае быць… Але напісана, што я выклікаюся да следчага Дзешука. Менавіта ён цяпер займаецца праверкай у справе падзеяў 7 лістапада ў Салігорску”.

Мяркуецца, што праверка пракуратуры завершыцца да 17 лістапада.