Салігорскі "Шахцёр" абыграў у авертайме мінскае "Юнацтва"
Салігорскі "Шахцёр" выйшаў наперад у фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі супраць мінскага "Юнацтва". 27 сакавіка фарм-клуб сталічнага "Дынама" на сваёй пляцоўцы атрымаў перамогу ў другім авертайме з лікам 3:2 (1:0, 1:0, 0:2, 0:0, 1:0). Рашаючая шайба была закінутая на 82-й хвіліне. Варта адзначыць, што "Юнацтва", якое саступала 0:2, аднавіла раўнавагу за 17 секунд да канца трэцяга перыяду.
Лік серыі стаў 2:1 на карысць "Шахцёра". Зыход усіх трох матчаў вырашыўся ў дадатковы час. 23 сакавіка ў Мінску салігорцы выйгралі 2:1 (на 8-й хвіліне другога авертайма), а 24-га саступілі 3:4 (на 2-й хвіліне першага авертайма), ведучы пасля двух перыядаў 3:0.
БелаПАН нагадвае, што чацвёртая сустрэча пройдзе 28 сакавіка таксама ў Салігорску. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з каманд.