Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у наступны раўнд Кубка Інтэртота

У наступны раўнд Кубка Інтэртота выйшлі футбалісты салігорскага "Шахцёра". Учора гарнякі на сваім полі разграмілі польскую "Краковію" - 3:0.  Нагадаем, у першым матчы ў Польшчы "Шахцёр" перамог з лікам 2:1.

Такім чынам у 2-м раўндзе турніра салігорцы згуляюць з аўстрыйскім "Штурмам". Першы матч пройдзе ў Грацы 5 ліпеня.

Прессбол