Салігорскія вернікі заклікаюць правесці малітву за вызваленне Казуліна

Малітву за вызваленне Аляксандра Казуліна заклікае правесці сёння, 25 красавіка, у 18 гадзінаў група вернікаў Салігорска.  Яны прапануюць замаўляць у храмах службы за яго здароўе. У звароце вернікаў, распаўсюджаным прэс-службай палітыка, адзначаецца, што Казулін "ізаляваны ад грамадства, зняволены ў турму за Праўду".