Самалёт “Белавіі”, які не ўзляцеў у Маскве, сёння прыляціць у Мінск
Сёння або максімум заўтра у Мінск вернецца пасажырскі "Боінг" авіякампаніі “Белавія”, які 7 сакавіка не здолеў узляцець з маскоўскага аэрапорта “Дамадзедава”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік упраўлення Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы палётаў Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Ўладзімір Нагулевіч. Уладзімір Нагулевіч: “Сёння або максімум заўтра. Там працуе брыгада, усё пераправяраюць”.
Пры гэтым называць папярэднія вынікі працы камісіі па расследаванні інцыдэнту Ўладзімір Нагулевіч не стаў.
Уладзімір Нагулевіч: “Вынікі будуць, калі камісія скончыць працу. Папярэднія вынікі я не магу сказаць, таму што яны могуць не пацвердзіцца. Я думаю, што да канца наступнага тыдня будуць нейкія вынікі”.
Нагадаем, інцыдэнт з самалётам авіякампаніі "Белавія" адбыўся ў Маскве 7 сакавіка. Пры вылеце ў Мінск падчас разбегу лайнер ухіліўся налева і быў спынены экіпажам. На борце знаходзіліся 48 пасажыраў і 5 членаў экіпажу. Ахвяраў і пацярпелых няма. Усе пасажыры былі адпраўленыя ў Мінск у той жа дзень, а самалёт зацягнулі на стаянку.