Самалёт “Белавія” прайшоў апошняе тэхабслугоўванне ў Даніі

Апошняе тэхнічнае абслугоўванне беларускага самалёта, які сёння раніцай разбіўся ў аэрапорце Ерэвана, было праведзена “сертыфікаванымі спецыялістамі” ў Даніі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў гендырэктар Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” Анатоль Гусараў. Ён пацвердзіў, што самалёт быў пабудаваны ў 1999 годзе ў Канадзе, пра што ўжо інфармала Еўрарадыё. Рухавікі да яго былі выраблены ў ЗША.

“Ніхто не можа сказаць нават прыблізна аб прычынах аварыі”, — адзначыў гендырэктар “Белавія”.