Самапісцы ў самалёце Качыньскага зафіксавалі крык ахвяраў
За 3-5 хвілін да падзення экіпаж ведаў, што самалёт загіне. "Чорныя скрыні" зафіксавалі і страшны крык пасажыраў, якія зразумелі, што загінуць. Пра гэта паведаміла крыніца, блізкая да следства. “За некалькі дзясяткаў секундаў да гібелі рэгістратар, які знаходзіўся ў кокпіце, запісаў гоман, які нарастаў у пасажырскіх салонах. Урэшце пачуўся нялюдскі крык страху і болю”, – перадае Onet.pl словы аднаго з вайсковых пракурораў.
Крыкі ахвяр трагедыі – важны доказ у следстве, бо дазваляюць больш дакладна сінхранізаваць запісы з трох самапісцаў. Такім чынам, будзе ўдакладнены момант падзення самалёта.
Крыкі ахвяр трагедыі – важны доказ у следстве, бо дазваляюць больш дакладна сінхранізаваць запісы з трох самапісцаў. Такім чынам, будзе ўдакладнены момант падзення самалёта.