Самсонаў выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату свету па настольным тэнісе

Беларус Уладзімір Самсонаў выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату свету па настольным тэнісе, які праходзіць у Заграбе (Харватыя). Учора лідэр беларускага мужчынскага настольнага тэніса, які займае шостае месца ў сусветнай класіфікацыі, выйграў у Гао Ніна з Сінгапура ў сямі партыях — 4:3 (13:11, 8:11, 11:5, 6:11, 8:11, 11:3).

Сёння Самсонаў сустрэнецца з першай ракеткай свету Ма Лінем з Кітая.

БелаПАН