Самыя незвычайныя калядныя ёлкі 2015 года ў свеце (фота)
У многіх краінах свету спрабуюць падыходзіць да выбару ці вырабу галоўнай каляднай ёлкі крэатыўна, каб упрыгожыць гэтыя святочныя дні. Сайт Delfi прапанаваў падборку самых незвычайных ёлак з розных куткоў нашай планеты.
Фота: АР, Reuters, Instagram, БЕЛТА
У эстонскім горадзе Раквер на цэнтральнай плошчы ўстанавілі ёлку, вырабленую з 121 старой аконнай рамы.
У Лісабоне галоўная ёлка Партугаліі сёлета напаўпразрыстая. Складаецца яна з каркаса, ліхтарыкаў і гірляндаў.
У Будапешце ёлка нагадвае вялікі клад дроў вышынёй у 16 метраў. І гэта не ілюзія — дызайнеры і архітэктары скарысталі для "пабудовы" незвычайнай ёлкі каля 40 тон дроў. Іх раздадуць пасля маламаёмасным грамадзянам.
У аўстралійскім Мельбурне галоўную ёлку стварылі з паўмільёна дэталяў Лега.
Вельмі прыгожую і арыгінальную ёлку сёлета ўстанавілі на Кафедральнай плошчы Вільні.
Галоўная ёлка ў Нью-Ёрку мае ўзрост каля 80 гадоў. Яе вышыня — 24 метра, а вага — каля 10 тон.
У горадзе Бібл у Ліване адзін бок каляднай ёлкі нагадвае ветразь, а іншы — ідэальную мадэрнізаваную мазаіку.
На чыгуначным вакзале Сэнт-Панкрас у Лондане ёлку вырабілі з цацак — персанажаў дыснееўскіх мультфільмаў.
Пад знакамітым купалам Galeries Lafayette на бульвары Асмана ў Парыжы з'явілася гіганцкая ёлка з залатых і сярэбраных метэарытаў.
А гэта галоўная ёлка Беларусі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.