Самыя шумныя вуліцы ў Мінску — Багдановіча, Даўгабродская і Маскоўская

Узровень шуму на вуліцы Багдановіча і Даўгабродскай — 77 дэцыбелаў, пры максімальна дапушчальным значэнні ў 75.
Пры гэтым норма для вуліц удзень — 60 дэцыбелаў. Увогуле, у выніку апошняга маніторынгу ўзроўню гучнасці ў 67 кропках з 72 было зафіксавана перавышэнні дапушчальных значэнняў па акустычным забруджванні, паведамляе “Рэспубліка”.

Самым шумным відам гарадскога транспарту лічыцца метро: падчас прыбыцця цягніка на станцыю гучнасць дасягае 85 дБА, а пра адпраўленні цягніка — нават 94 дБА. У аўтобусе, да прыкладу, — 65—70 дБА.