Санэпідэмслужбы правядуць масавы рэйд па рынках і крамах Беларусі
На наступным тыдні санэпідэмслужбы правядуць масавы рэйд па рынках і крамах Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Міхаіл Рымжа. На прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 ліпеня ён нагадаў, што птушка на рынках
можа рэалізоўвацца толькі ў фабрычнай упакоўцы і ахалоджанай.
Паводле слоў галоўнага санітарнага лекара, "на рынках наведзены парадак", але санітарная служба не збіраецца аслабляць кантроль за рэалізацыяй прадуктаў. Не плануецца таксама адмяняць закрыты рэжым працы птушкагадоўчых прадпрыемстваў, што быў уведзены ў мэтах прафілактыкі птушынага грыпу.
БелаПАН