Санітарка Старыкава адмаўляецца ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі
Жыхарка Гомельшчыны 45-гадовая санітарка санаторыя "Чонкі" Наталля Старыкава адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Пра гэта яна заявіла 24 верасня. Таксама Старыкава, паводле звестак БелаПАН, накіравала сёння адпаведную заяву ў Цэнтравыбаркам. Па словах Старыкавай, яна не чакала, што падача дакументаў на рэгістрацыю яе ініцыятыўнай групы выкліча такую цікавасць у журналістаў і публікі. Яна не жадае прыцягваць увагу да сваёй персоны і таму адмаўляецца ад далейшага ўдзелу ў кампаніі. Жанчына таксама папрасіла журналістаў пакінуць яе ў спакоі і дадала, што яна падтрымлівае цяперашняга кіараўніка краіны.
Нагадаем, 23 верасня Старыкава падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе 30 чалавек.
Нагадаем, 23 верасня Старыкава падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе 30 чалавек.