“Санта-Барбара” можа каштаваць Беларусі задорага
Беларусь можа адмовіцца на венесуэльскай нафты гатунку “Санта-Барбара”, бо яе транзіт патрабуе вялікіх выдаткаў, піша інтэрнэт-выданне Naviny.by. Атрымліваць чорнае золата па нафтаправодзе “Адэса-Броды” можна ўжо праз два гады — Украіна гатовая тэхнічна забяспечыць Беларусі гэты транзіт. Але ж умова Украіны — штогадовы аб’ём імпартаванай з Венэсуэлы нафты павінен дасягаць 10 мільёнаў тон. Пры гэтым пастаўкі павінны ажыццяўляцца на сталай аснове. Пакуль жа ж гаворка ідзе пра транзіт каля 4 мільёнаў тон да канца бягучага году. На аб’ём імпарту ў 10 мільёнаў тон можна выйсці толькі ў 2011 годзе.
Праект з венесуэльскай нафтай супярэчыць лагістычным і эканамічным законам нафтавага рынку. Нафту будуць дастаўляць у Адэсу водным шляхам на спецыяльных танкерах, а потым перапраўляць у Беларусь праз нафтаправод. І невядома пакуль, на якіх умовах і па якіх коштах Уга Чавес пагадзіцца прадаваць “Санта-Барбару”. Ёсць краіны, якім ён прадае сыравіну амаль бясплатна. У выпадку з Беларуссю кошт нафты з Лацінскай Амерыкі можа дасягнуць 737 долараў за барэль — з улікам усіх транспартных выдаткаў.