"Санта-Брэмар" лічыць памылкай забарону на пастаўкі фарэлі ва Ўкраіну

У кампаніі “Санта-Брэмар” лічаць тэхнічнай памылкай, што Украіна прыпыніла пастаўкі філе фарэлі. Нагадаем, такое рашэнне прыняў Дзяржаўны камітэт ветэрынарнай медыцыны Украіны.
Украінская санслужба сцвярджае, што беларускім філе фарэлі павышаны ўзровень па мікрабіялагічных паказчыках. У кампаніі “Санта Брэмар” плануюць разабрацца з праблемай да 25 лістапада. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з супрацоўнікаў брэсцкай кампаніі.

Супрацоўнік “Санта-Брэмар”: “Ніякіх нараканняў з боку санітарных службаў не было. Беларускі бок правёў даследаванне нашага прадпрыемства. Ніякіх парушэнняў выяўлена не было. Цягам сённяшняга дня мы цалкам здымем гэтае пытанне. Мы пастаўляем 12 відаў сёмгі і фарэлі ва Украіну. Забарона прыйшла толькі на адзін. Гэта адзін від з асартыменту. Агульны асартымент экспартаванай ва Украіну прадукцыі больш за 98 найменняў”.