Сапернікамі зборнай Беларусі па хакеі будуць канадцы, славакі і венгры

Канада, Славакія і Венгрыя стануць сапернікамі Беларусі на старце хакейнага чэмпіянату свету-2009. Склад груп папярэдняй стадыі наступнага першынства свету, якое пройдзе ў Швейцарыі, быў вызначаны на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею. Беларуская зборная патрапіла ў групу "А". У групу "В" увайшлі каманды Расіі, Швейцарыі, Нямеччыны і Францыі. У групу "С" - шведы, амерыканцы, латышы і аўстрыйцы. У групу "D" патрапілі зборныя Фінляндыі, Чэхіі, Нарвегіі і Даніі.

Адзначым таксама, што, паводле сусветнага рэйтынгу, у кваліфікацыі першае месца цяпер займаюць канадцы, у славакаў восьмы радок, у беларусаў - дзевяты, у венграў - 20-ы.

БЕЛТА