Сапернікі БАТЭ і “Дынама” ў Лізе Еўропы прайгралі ў сваіх чэмпіянатах
Партугальскі “Марыціму” і бельгійскі “Бруге” прайгралі чарговыя матчы чэмпіянату сваіх краін. Сапернік БАТЭ ў Лізе Еўропы саступіў на выездзе “Спортынгу” 0:1, а “Бруге”, які ў чацвер згуляе ў Мінску з “Дынама”, прайграў дома “Мехелену” - 1:2. Нагадаем, у першых матчах плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы БАТЭ дома разграміў “Марыціму” 3:0, а мінчане ў гасцях прайгралі бельгійцам 1:2. Магілёўскі “Дняпро”, які таксама прабіўся ў плэй-оф, разгромна прайграў іспанскаму "Вільярэалу" - 0:5.