Саша Варламаў павучыць школьнікаў ідэалагічна слушнаму дызайну

Вядомы дызайнер вопраткі Саша Варламаў правядзе 18 верасня ў Магілёве семінар для настаўнікаў і вучняў "Тэмы для стварэння калекцыі вопраткі". Семінар мае за мэту навучыць творчаму дызайну для магчымага ўдзелу ў фестывалі "Млын моды". Сярод мэтаў "Млына моды", дарэчы, заяўлена "ўдасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай працы, накіраванай на развіццё грамадзянска-патрыятычных рысаў у моладзі; прасоўванне на еўрапейскі і айчынны рынак тавараў беларускай вытворчасці".