Сатырычны часопіс прысудзіў Пэрыс Хілтан званне “жанчыны года”
Сатырычны часопіс Harvard
Lampoon універсітэта Гарварда ўпершыню прысудзіў заснаваную прэмію
"жанчына года" вядомай свецкай ільвіцы Пэрыс Хілтан. Раней званне
"чалавек года" прысуджалася часопісам выключна мужчынам, прычым тым,
чые заслугі знаходзяцца ў крыху іншай галіне, чым "поспехі" Хілтан,
якая праславілася свецкімі скандаламі і разборкамі з паліцыяй.
У прыватнасці, у розны час "чалавекам года" Harvard Lampoon прызнаваў брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля, а таксама акцёраў Робіна Уільямса і Джона Уэйна.
Па словах аднаго арганізатараў, уручэнне Хілтан прэміі ад Harvard Lampoon - даволі двухсэнсоўнае мерапрыемства, і невядома, ацаніла Пэрыс жарт або не. Іншыя выказвалі здагадкі, што за ўсім гэтым стаіць добры піяр.
Тым не менш Хілтан прыехала. "Нават у самых сваіх дзівацкіх летуценнях, я не магла ўявіць, што буду стаяць тут на прыступках рэдакцыі Harvard Lampoon, прымаючы званне жанчыны года, - заявіла яна. - Вы такія гарачыя хлопцы".
Нагадаем, што ў 2007 годзе Хілтан патрапіла ў турму за неаднаразовае кіраванне аўтамабіля ў п'яным выглядзе. У турме яна плакала, яе нават забралі дадому з нагоды рэабілітацыі пасля нервовага зрыву, аднак потым вярнулі ў камеру.
Адседзеўшы срок прысуду, Хілтан выступіла ў вядомым ТВ-шоў Лары Кінга на CNN. Яна заявіла, што вырашыла задумацца, змяніць сваё разгульнае жыццё і нават намякнула, што стаць на правільны шлях ёй дапамагла Біблія, аднак так і не змагла ўзгадаць улюбёны ўрывак.