Саўбез Расіі: у найбліжэйшы час вада можа стаць стратэгічным рэсурсам
Стратэгічным рэсурсам ужо ў самы бліжэйшы час можа стаць вада. Такую заяву ў інтэрв'ю "Российской газете" зрабіў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.
Ён нагадаў, што недахоп вады за апошняе дзесяцігоддзе правакуе канфлікты і крызісы ў 46 краінах свету, дзе жывуць 2,7 млрд чалавек. Найбольш канфліктныя ў гэтых адносінах рэгіёны Бліжняга і Сярэдняга Ўсходу, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Афрыкі.
Паводле прагнозу расійскіх навукоўцаў, праз 25-35 гадоў аб'ём прэснай вады, які спажывае чалавецтва, зраўняецца з яе рэсурсамі, аднак глабальны водны крызіс можа пачацца раней, бо асноўныя запасы знаходзяцца толькі ў некалькіх краінах. Ужо цяпер з'явіліся водныя мігранты, толькі за год звыш 20 млн чалавек у свеце пакінулі свае дамы.
Адзначым, што на тэрыторыi Беларусi размешчана больш за 10 тысяч азёр, 143 дзеючыя водасховiшчы, каля 1500 сажалак, працякаюць больш за 20 тысяч рэк i ручаёў. Запасы падземнай прэснай вады на тэрыторыi нашай краiны ацэньваюцца ў 16-18 куб. кiламетраў.