Савет ЕС стварыў замежнапалітычную службу ЕС

Савет ЕС на ўзроўні міністраў замежных справаў абвясціў пра стварэнне замежнапалітычнай службы Еўрасаюза. Еўропе патрэбная структура, якая будзе лепш абараняць яе інтарэсы і каштоўнасці ў свеце, які робіцца ўсё больш складаным.

Чакаецца, што замежнапалітычная служба ЕС пачне працу 1 снежня 2010 года, паведамляе БелаПАН. Яна будзе налічваць каля 6 тысяч чалавек, з якіх 1,5 тысячы стануць працаваць у Брусэлі, астатнія - у 136 місіях ЕС па ўсім свеце.