Савет Еўропы занепакоены новымі смяротнымі прысудамі ў Беларусі

Кіраўніцтва Савета Еўропы асудзіла вынясенне яшчэ двух смяротных прысудаў у Беларусі. Як нагадвае БелаПАН, 14 траўня Гродзенскі абласны суд прысудзіў да вышэйшай меры пакарання двух жыхароў Гродна. Яны прызнаныя вінаватымі ў забойстве з асобай жорсткасцю трох чалавек, разбоі з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, наўмысным пашкоджанні маёмасці і выкраданні малалетняга. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе на працягу 10 сутак.

Па словах генеральнага сакратара Савета Еўропы Турб'ерн Ягланда, смяротная кара па-ранейшаму з'яўляецца галоўнай перашкодай у адносінах Беларусі з Саветам Еўропы.

З заклікам адмяніць нядаўнія смяротныя прысуды да афіцыйнага Мінску таксама звярнуліся старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы Антоніё Мілашоскі і кіраўнік Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Меўлют Чавушаглу. Яны заклікалі кіраўніка Беларусі неадкладна адмяніць смяротныя прысуды, увесці мараторый на смяротную кару і замяніць усе смяротныя прысуды на іншыя віды пакарання, каб наблізіць Беларусь да стандартаў Савета Еўропы.