Савіных: Мы аналізуем кантэкст з'яўлення заяваў па Беларусі

Прадстаўнік беларускага МЗС пракаментаваў прынятую сёння Еўрапарламентам рэзалюцыю па Беларусі. "Цяпер мы пачуем шмат заяваў па Беларусі. Мы сутыкаемся з пэўным палітычным працэсам. Мы прымаем пад увагу ўсе заявы па Беларусі і ўважліва аналізуем кантэкст іх з'яўлення. Афіцыйная пазіцыя Беларусі будзе выпрацаваная па выніках гэтага працэсу і будзе апублікаваная", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

У рэзалюцыі Еўрапарламента, у прыватнасці, утрымліваецца патрабаванне правесці новыя выбары прэзідэнта Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.