Сайт беларускай службы Радыё "Свабода" не працуе ўжо двое сутак

Двое сутак не працуе сайт Беларускай службы Радыё «Свабода». У цяперашні час служба тэхнічнага абслугоўвання сайта спрабуе вырашыць наяўныя праблемы. Журналісты радыё ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 звязалі адсутнасць доступу да сайта з «Чарнобыльскім шляхам», які адбыўся 26 красавіка.
Супрацоўнікі Радыё "Свабода" кажуць, што вядзецца праца па ўзнаўленні сайту:

Радыё "Свабода": "Дакладных прычын я вам не магу сказаць, чаму ён не працуе. Ведаю, што робяцца ўсе намаганні, каб аднавіць працу сайту".

Тым часам новыя матэрыялы журналістаў беларускай службы Радыё Свабоды можна пабачыць у ЖЖ на адмысловым акаўнце.

Нагадаем, што 26 красавіка праз ddos-атаку не працаваў сайт "Хартыі-97".