Сайт “Хартыя-97” другія суткі спрабуе адбіцца ад Ddos-атакі
Другія суткі сайт грамадскай ініцыятывы “Хартыя-97”спрабуе адбіцца ад магутнай Ddos-атакі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўнік “Хартыі-97” Наталля Радзіна: Радзіна: Мы звязваем атаку на сайт "Хартыі" з дзеяннямі беларускіх спецслужбаў. Відавочна, гэта адбываецца не першы раз... Гэтым разам можна колькі заўгодна гадаць, чаму ўлады пайшлі на такі крок.
Наталля Радзіна губляецца ў магчымых прычынах хакерскай атакі: гэта можа быць і жорсткая сатыра на адрас Аляксандра Лукашэнкі, і асвятленне беларуска-расійскай гандлёвай вайны, якую замоўчвае афіцыйная прапаганда.
Сёння ідуць другія суткі, як сайт “Хартыі-97” спрабуе адбіцца ад хакерскіх атак. Падобныя атакі назіраюцца некалькі разоў на год, і апошнім часам яны значна пачасціліся.