Сайт vialejka.org атакавалі хакеры за артыкул пра агітацыю за Лукашэнку
15 снежня прыкладна а 15-й гадзіне праз атаку хакераў перастаў працаваць сайт vialejka.org. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Вілейскай суполкі Партыі БНФ Аляксей Сюдак. Актывіст кажа, што вілейскія паштальёны ў працоўны час разносілі агітацыйныя матэрыялы за Аляксандра Лукашэнку. Як назіральнік за прэзідэнцкімі выбарамі Сюдак вырашыў напісаць скаргу. Але спярша на сайт vialejka.org вывесілі артыкул пра гэты выпадак. Пасля гэтага сайт перастаў працаваць:
Сюдак: “Я зараз пішу як назіральнік скаргі і ў пракуратуру і ў ЦВК, што вілейскія паштальёны ў працоўны час разносілі агітацыйныя матэрыялы за Лукашэнку. Паштоўкі з подпісам Лукашэнкі. І перад тым, як пісаць гэтыя скаргі, на вілейскім сайце павесілі артыкул пра тое, што такі выпадак ёсць. Як толькі артыкул з’явіўся, то на сайт стала немагчыма выйсці. Гэта адбылося, відаць, праз хакерскую атаку”.
Сюдак таксама кажа, што адпаведныя скаргі будуць падавацца заўтра, 16 снежня.
Прыкладна ў 18.30 сайт аднавіў сваю працу.