Саюз пісьменнікаў Масквы абураны арыштам Някляева
Саюз пісьменнікаў Масквы выразіў абурэнне збіццём і арыштам кандыдата на прэзідэнта Беларусі Ўладзіміра Някляева. Як гаворыцца ў заяве Саюза пісьменнікаў, якае паступіла сёння ў РИА Новости, “лаўрэат некалькіх дзяржаўных і грамадскіх літаратурных прэміяў, паэзія якога даўно вядомая ў Расіі, ён быў па-зверску збіты непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы Мінску. Тэлевізійныя кадры, якія адлюстравалі нашага скрываўленага таварыша, выклікалі атарапеласць і справядлівае абурэнне не толькі маскоўскіх пісьменнікаў”.
Сябры саюза заклікаюць сваіх беларускіх калегаў да салідарнасці ў абароне дэмакратыі і правоў чалавека.
Сябры саюза заклікаюць сваіх беларускіх калегаў да салідарнасці ў абароне дэмакратыі і правоў чалавека.