"СБ" друкуе працяг "кампрамату" і падкрэслівае, што гэта дакументы спецслужб
"СБ. Беларусь сегодня" ў сённяшнім нумары друкуе трэцюю частку матэрыяла "За кулисами одного заговора. Некоторые материалы о событиях 19 декабря", які мае на мэце стаць "кампраматам" у дачыненні апазіцыйных сілаў. Калі ў першых частках пераважна змяшчаліся тэксты, прысвечаныя кампаніі
"Гавары праўду" і яе лідэрам, дык цяпер — грамадзянскай ініцыятыве
"Еўрапейская Беларусь", Андрэю Саннікаву і Ірыне Халіп. Змешчана частка
плана "Стратэгія перамогі", нібыта, складзенага імі, называецца бюджэт
больш чым у 19 мільёнаў долараў.
Варта адзначыць, што на гэты раз, пасля шматлікіх крытычных заўвагаў, рэдакцыя "СБ" зрабіла прыпіску: "Напоминаем, что приводятся документы, представленные по указанию Президента спецслужбами для публикации в республиканских СМИ".